Адбыўся раённы сход актыву па падвядзенні вынікаў работы ў народнай гаспадарцы

44

29 сакавіка ў санаторыі “Прыазёрны” адбыўся раённы сход актыву па падвядзенні вынікаў работы ў народнай гаспадарцы Мядзельшчыны.

Адбыўся раённы сход актыву па падвядзенні вынікаў работы ў народнай гаспадарцы Вітаючы яго ўдзельнікаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч зазначыў:

— У год міру і стварэння кожны калектыў, кожны работнік ішоў да высокіх дасягненняў сваім шляхам. Але ўсіх, хто сабраўся ў гэтай зале, аб’ядноўвае тое, што свае настойлівасць, веды, энергію мы накіроўваем на ўмацаванне аўтарытэту сваёй арганізацыі і прэстыжу Мядзельскага раёна.

Кіраўнік раёна расказаў, што на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы летась выкарыстаны інвестыцыі на суму 84,5 млн рублёў, тэмп росту склаў 109,1%. З мэтай прыцягнення інвестыцый была арганізавана рэалізацыя шэрагу праектаў. Сярод іх рэканструкцыя вытворчых плошчаў і закупка абсталявання для Нарацкага ўчастка Мінскага малочнага завода №1; будаўніцтва сельгасфіліялам “Мінскаблаграсэрвісу” малочна-таварнага комплексу ў вёсцы Палессе; рэканструкцыя пляжна-паркавай зоны санаторыем “Прыазёрны”; будаўніцтва станцый абезжалезьвання ў Раманаўшчыне, Сырмежы, Лук’янавічах; рэканструкцыя вытворчых і складскіх памяшканняў у ААТ “Вінакурня Нарач” і іншыя. Мэтавы паказчык “сукупныя паступленні даходаў” летась склаў 127% да пазалеташняга. Найбольшую долю паступленняў у бюджэт забяспечылі ТАА “Вінакурня Нарач” (18,1%), УП “Ілаўскае” (5,6%) і санаторый “Прыазёрны” (5,6%). Паказчык намінальна налічанай зарабонай платы вырас на 19 працэнтных пунктаў і склаў 1508 рублёў.

Вітаў удзельнікаў сходу старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Крысенка. Ён таксама ўручыў шэраг узнагарод.

Працягнуў праграму канцэрт заслужанага калектыву Беларусі — вакальнага гурта “Чысты голас”. А напрыканцы харэаграфічны нумар “Любимую не отдают” выканалі выхаванцы Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Источник

 

Наши контакты

Наш адрес

220030, г.Минск, пл.Свободы, 23

mingorkultura@yandex.by

Телефоны

Тел: 8 (017) 323-58-59

Тел (факс): 8 (017) 347-01-44

Тел: 8 (017) 236-09-40

Время работы

Пн-чт: 09.00 - 17.30

Пт: 09.00 - 16.40

Сб-вс: выходной

Обеденный перерыв: 12.40 - 13.00