«Праца ў культуры – гэта як свята». Зоя Аўласіна больш 30 гадоў узначальвае сельскі дом культуры

66

Працаваць на кіруючай пасадзе, быць любячай жонкай і клапатлівай маці – талент сучаснай жанчыны. Ім валодае і загадчыца Горкаўскага сельскага дома культуры Зоя Аўласіна.

Зоя Аляксандраўна ўзначальвае ўстанову больш за 30 гадоў. За гэты час сфера культуры значна трансфармавалася. «З’явіліся новыя формы работы, павялічыўся калектыў, стала больш выязных мерапрыемстваў, ды і якасць паслуг палепшылася», – адзначае жанчына. Сёння ў дамах культуры кожны вясковы школьнік і дарослы можа знайсці занятак па душы.

За вялікі ўклад у арганізацыю культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва Зоя Аўласіна не раз была адзначана ўзнагародамі рознага ўзроўню. Сёлета яе партрэт занесены на раённую Дошку гонару.

Паспела Зоя Аляксандраўна рэалізавацца і ў сям’і. Разам з мужам яны выгадавалі двух сыноў, маюць унука. А яшчэ жанчына прызнаецца, што побач са сваімі мужчынамі яна заўсёды ў бяспецы. І гэтаму ёсць пацвярджэнне. Муж у свой час прайшоў вайну ў Афганістане, старэйшы сын закончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, працуе ў вайсковай часці ў Печах. Малодшы сын пасля атрымання вышэйшай адукацыі праходзіць тэрміновую ваенную службу.

Дамачадцы ўжо прывыклі да актыўнай працы жонкі і матулі, адносяцца з паразуменнем. Жанчына ж, віншуючы са святам іншых, знаходзіць час і для сваіх родных. Як клапатлівая маці яна заўжды чакае іх дома з багата накрытым сталом. На ім галоўная страва – любімы ўсімі яблычны пірог. А чаго толькі яшчэ не ўмее выпякаць жанчына! На жаль, не заўсёды хапае часу для хобі.

У размове пра сям’ю Зоя Аляксандраўна неаднаразова вяртаецца зноў да працы. Зразумела, што мясцовая ўстанова культуры стала для яе другім домам. Пра сваіх калег яна гаворыць з цеплынёй, павагай. Важнае месца займае і народны вакальны ансамбль «Дольніца», удзельніцай якога яна з’яўляецца.

Цяпер Зоя Аўласіна ўжо не ўяўляе свайго жыцця без любімай справы. Прызнаецца, што праца ў культуры – гэта як свята, якое дорыць людзям радасць і вясёлы настрой.

Таксама  з'яўляецца старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Ксенія РУБІН, фота аўтара

Наши контакты

Наш адрес

220030, г.Минск, пл.Свободы, 23

mingorkultura@yandex.by

Телефоны

Тел: 8 (017) 323-58-59

Тел (факс): 8 (017) 347-01-44

Тел: 8 (017) 236-09-40

Время работы

Пн-чт: 09.00 - 17.30

Пт: 09.00 - 16.40

Сб-вс: выходной

Обеденный перерыв: 12.40 - 13.00