Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае

15 мая 2022 года а 15-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны”, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і.
Галоўны госць імпрэзы – Алена Кароўчанка, вядомы ў Беларусі і за яе межамі спецыяліст у галіне генеалогіі.
Алена Кароўчанка – аўтар кнігі-мемарыялу “Ігуменская шляхта ў Сібіры”. Яна адкрыла свету шмат невядомых старонак беларускай гісторыі. Таксама Алена займаецца даследаваннем уласнага радаводу, дапамагае ў пошуках аматарам і прафесіяналам.
Падчас імпрэзы “Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны” вам прапануюць:
- паглыбіцца ў гісторыю роду Вернікоўскіх, яркім прадстаўніком якога з’яўляецца Алена Кароўчанка;
- прасачыць ролю, якую адыгралі Вернікоўскія ў гісторыі нашай краіны;
- даведацца, якім чынам звязаны Вернікоўскія і продкі Максіма Багдановіча;
- некалькі карысных парад па правядзенні генеалагічных пошукаў і складанні радаводаў уласных сем’яў.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95