Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы

У філіяле «Беларуская хатка» (Мемарыяльны музей М.Багдановіча) прайшло мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы», арганізаванае сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.
Госці імпрэзы з ахвотай паўдзельнічалі у майстар-класах па лозапляценні, ткацтве і кераміцы, якія для іх правялі майстры народнай творчасці. А таксама павучыліся беларускім побытавым танцам і ад душы наскакаліся пад гармонік.
Музычнымі гасцямі мерапрыемства сталі сямейны фальклорны ансамбль «Крона» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і лаурэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандр Валодчанка. У іх выкананні прагучалі пранікнёныя народныя жніўныя песні, а таксама песні на словы Максіма Багдановіча.