А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАЎСКАГА КРАЮ… прэзентацыя выставы скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх

А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАЎСКАГА КРАЮ…
прэзентацыя выставы скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх
Выстава прэзентуе мастацкія творы вядомых скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх розных жанраў і відаў. Але ўсе яны аб’яднаныя адной тэмай – тэмай любові да Беларусі, якая з’яўляецца невычарпальнай крыніцай натхнення…
Працы, створаныя таленавітымі рукамі бацькі і сына даўно ўвайшлі ў скарбніцу беларускай культуры. Яны з’яўляюцца своеасаблівым манументальным летапісам беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст., упрыгожваюць гарады, захоўваюцца ў фондах вядомых музеяў Беларусі і замежжа.
Сумесная творчасць скульптараў вылілася ў прыгожыя помнікі Кірылу Тураўскаму (Гомель), Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (Бабруйск), Францішку Багушэвічу (Смаргонь), Вацлаву Ластоўскаму (Глыбокае). Прыгожы помнік Максіму Багдановічу, аўтарамі якога сталі Леў і Сяргей Гумілеўскія, паўстаў у месцы спачыну паэта ў Ялце, у 2013 годзе.
На жаль, Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі ўжо пакінуў гэты свет, але справу працягвае яго сын. Ён беражліва захоўвае мастацкую спадчыну Льва Мікалаевіча і працягвае ствараць новыя творы.
Выстава будзе працаваць па 18 лістапада 2022 года.
+375 (17) 355 22 95.